Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Што кажуць пра новую школьную праграму па літаратуры людзі

Што кажуць пра новую школьную праграму па літаратуры людзі

15.03.2007

Што кажуць пра новую школьную праграму па літаратуры людзі:

Лявон Баршчэўскі,
настаўнік літаратуры, укладальнік зборнікаў літаратуры: «Нічога новага, калі параўнаць гэтую сітуацыю з 30-і гадамі, няма. Адзінае, што тады яшчэ і расстрэльвалі пісьменнікаў". >>> [1]
Вольга Іпатава, пісьменніца: “Справа нават ня ў тым, што асобныя пісьменнікі адтуль выключаныя. Мне здаецца, што адтуль выразаецца ўсё, што зяўляецца нацыяўтваральным элементам. І я вельмі баюся, што замест высокаталенавітых і высокамастацкіх твораў там будзе нашта сярэдняе і непрывабнае."  >>> [2]
Алесь Лозка, старшыня «Таварыства беларускай школы»: “Я быў у міністэрстве, мне паказвалі і гаварылі, што прапануюць розныя рэвізоры “зверху”. Па-першае, нават выключыць з праграмы п’есу “Тутэйшыя” Янкі Купалы — вось такі падарунак да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Выключыць аповесць Васіля Быкава “Аблава”, усю паэзію Рыгора Барадуліна. Такога ніколі не было, нават у савецкі перыяд. Як гэта так, каб народныя пісьменнікі, іхныя творы разыходзіліся з ідэалогіяй дзяржавы? Значыць, дзяржава неяк не так складзеная”.  >>> [3]
Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ: «Сойм Партыі БНФ вырашыў арганізаваць конкурс школьных сачыненняў па забароненых творах, праводзіць літаратурныя сустрэчы і творчыя мерапрыемствы ў Мінску і абласцях з удзелам пісьменнікаў, а таксама паказаць па рэгіёнах выставу Аляксея Марачкіна, якая зараз экспануецца ў сядзібе Партыі БНФ».  >>>
[4]Алена Сом, настаўніца СШ №5 г. Полацка: «Праграмы складзеныя так, што і зараз цяжка зацікавіць дзяцей прапанаванымі творамі беларускай літаратуры, нават у параўнанні з рускай. Нашыя дзеці ўжо належаць да гарадской культуры, – ім больш цікава чытаць пра князёў, прынцэс, чым пра пастушкоў. А на працягу апошніх 7 год мэтанакіравана выдаляюцца з праграмы якасныя і сучасныя творы. Дзяцей мэтанакіравана адштурхоўваюць ад нацыянальнай культуры.»
А рэдакцыя Nastaunik.info шчыра верыць ў беларускага настаўніка, які заўсёды знойдзе магчымасць працаваць на карысць Беларусі. Праграмы, міністры і прэзідэнты мяняюцца, а каштоўнасці застаюцца.

Цікава, што мінскія мінакі ў апытанні “Чые творы вы б хацелі дадаць да школьнай праграмы па літаратуры?” называлі прозвішчы менавіта тых пісьменнікаў, чые творы з яе цяпер нібыта збіраюцца выключыць, ці прынамсі зменшыць іх колькасць...


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10556

Спасылкі
[1] http://www.pbnf.org/index.php?index=2&id=1613
[2] http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/3/A7736E99-D450-4BC8-A35F-4DC588B488D3.html
[3] http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/03/0CB0D343-6CF4-467C-A492-7D7BE06D7771.html
[4] http://news.tut.by/culture/84352.html