Дзень незалежнасці
- 25 сакавіка Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначыць шэрагам канцэртаў па ўсім Мінску. Акцыя БРСМ мае назву «За незалежную Беларусь». Аб 11-й гадзіне на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі адчыніцца кірмаш, а 12-й тамсама пройдзе канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў. Ля аэрапорту «Мінск-1» пройдзе фестываль моладзевай вулічнай культуры. >>> [1]
- Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы маюць свой уласны сцэнар святкавання – яны маюць дазвол Мінгарвыканкама на шэсце ад Акадэміі навук да пл. Бангалор. >>>
[2]- Лідэр АДС Аляксандр Мілінкевіч гэта каментуе так: «Той факт, што ўлады плануюць праводзіць 25 сакавіка ў Мінску мерапрыемствы пад лозунгам “За незалежную Беларусь!”, на мой погляд, гаворыць пра тое, што яны часткова прызналі свята, але пакуль яшчэ не гатовыя святкаваць гэты дзень разам з народам. Наступным крокам можа стаць наданне Дню Волі статусу дзяржаўнага свята”, >>> [3]