Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > IBB

IBB

06.04.2007



Калі вы жадаеце пашырыць вядомасць прэміі, калі ласка, размясціце ў сваім выданні наступную абвестку:



Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага
для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ


Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы» пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў абвяшчае пра заснаванне прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.


Асноўная мэта прэміі – падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць па-беларуску.


Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць да 15 мая 2007 г. спецыяльную анкету і даслаць на адрас электроннай пошты lastouski@gmail.com [1], ці па пошце на 220029 Мінск, а/с 64.


Прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў прыме рашэнне да 30 чэрвеня 2007 і абвесціць вынікі на інтэрнэт-старонцы і праз СМІ.


Пераможцы будуць адзначаныя ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдання дапаможніка па сваім курсе.


Дадатковую інфармацыю і ўзор анкеты можна атрымаць на старонках у інтэрнэце http://nastaunik.info/lastouski [2] ці па тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце lastouski@gmail.com [1] .






Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10567

Спасылкі
[1] mailto:lastouski@gmail.com
[2] http://nastaunik.info/lastouski