Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > прызёры конкурсу Каледжаў міжнароднай супольнасці

прызёры конкурсу Каледжаў міжнароднай супольнасці

02.05.2007

Сталі вядомыя прызёры конкурсу Каледжаў міжнароднай супольнасці 2007 года.
Заключны тур конкурсу для беларускіх абітурыентаў адбыўся 25 красавіка ў Мінску. З 12 фіналістаў выбраны 3 прызёры: выпускнік гуманітарнага ліцэю імя Я Коласа [1] з Мінску, 11-класніца cа Светлагорску [2], і з Навагрудку, якія з верасня стануць студэнтамі міжнародных каледжаў.
Сусветная сістэма міжнародных каледжаў (United World Colleges, [3] UWC) заснавана ў 1962 г. і зараз налічвае 12 навучальных устаноў у розных краінах. Каледжы імкнуцца да ўзаемапаразумення паміж народамі праз адукацыю і працуюць пад дэвізам “12 каледжаў – адзіная місія: мір”. У іх па адзіных праграмах вучацца студэнты са 124 краін. Праз 2 гады навучання выпускнікі атрымліваюць дыплом “міжнародны бакалаўр” (IB), які адкрывае магчымасць працягнуць адукацыю ва ўніверсітэтах ў 125 краінах.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10584

Спасылкі
[1] http://licej.net/
[2] http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/222/
[3] http://www.uwc.org/