Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Пры рэгiстрацыi на ЦТ выявiлi 500 «двайнiкоў»

Пры рэгiстрацыi на ЦТ выявiлi 500 «двайнiкоў»

28.05.2007

Пры рэгiстрацыi на ЦТ выявiлi 500 «двайнiкоў»
Паводле газеты ЗВЯЗДА [1]
Tыдзень застаўся ў беларускiх абiтурыентаў для таго, каб зарэгiстравацца для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi. Колькасць жадаючых здаць на ЦТ матэматыку ўжо перавысiла 91 тысячу чалавек. На цэнтралiзаванае тэсцiраванне па рускай мове зарэгiстравалiся больш за 84 тысячы чалавек, а на цэнтралiзаванае тэсцiраванне па беларускай мове — 59 тысяч чалавек.
Зарэгістраваліся таксама паўтары тысячы асобаў, якiя яшчэ не скончылi сярэднюю школу, Яны не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў цэнтралiзаваных тэставых выпрабаваннях. Таксама як не будуць дапушчаныя да ўдзелу больш чым у трох тэставых выпрабаваннях тыя маладыя людзi, якiя паспрабавалi запасцiся дадатковым пропускам.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10604

Спасылкі
[1] http://zvyazda.minsk.by/second.html?r=36&p=4