Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Правы чалавека

Правы чалавека

29.05.2007

Запрашаем на семінар „Правы чалавека ў кантэксце людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.
24 – 31 жніўня 2007г. у Кшыжове, Польшча, адбудзецца семінар „Правы чалавека ў кантэксце людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з інвалідамі;
- прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю і зацікаўленыя рабіць інтэграцыйныя праекты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Для ўдзелу ў семінары будуць адабраныя 11 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. У іх лік абавязкова ўвойдзе ўдзельнік, які можа перасоўвацца з дапамогай вазочка ў суправаджэнні аднаго чалавека. Працоўныя мовы: руская, польская.
Для таго, каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету [1] і выслаць яе па эл. пошце seminarpolska@mail.ru [2] не пазней за 22 чэрвеня 2007 году.
Падрабязную інфармацыю пра семінар глядзіце тут [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10605

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/244_ankieta-hr.doc
[2] mailto:seminarpolska@mail.ru
[3] https://nastaunik.eu/files/f/245_hr.doc