Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Навучальныя візіты ў Польшчу

Навучальныя візіты ў Польшчу

01.06.2007

Навучальныя візіты ў Польшчу для студэнтаў
Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд “Адукацыя для дэмакратыі”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд „Borussia” запрашаюць студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі прыняць удзел у навучальным візіце ў Польшчу на працягу некалькіх дзён.
У праграме Study Tours to Poland могуць узяць удзел студэнты:
* ад 18 да 21 год
* якія вучацца ў Беларусі, Украіне ці ў Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі, грамадзяне гэтых краін, якія адрозніваюцца ў навуцы і грамадскай дзейнасці.
Набор кандыдатаў і ўдзел у праграме Study Tours to Poland – бясплатныя.
Кандыдаты павінны да 1 ліпеня 2007 г. даслаць заяўку на ўдзел у праграме ў электронным выглядзе па адрасе: nabor@studytours.pl [1]. Фармуляр заяўкі знаходзіцца на Інтэрнэт – старонцы па адрасе: http://www.studytours.pl [2]. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся: nabor@studytours.pl [1]
пра праграму. [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10612

Спасылкі
[1] mailto:nabor@studytours.pl
[2] http://www.studytours.pl
[3] http://www.edudemo.home.pl/studytours/intl/index.php?option=com_content&task=blogcategory&id=81&Itemid=71