Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Адукацыйны агляд

Адукацыйны агляд

03.06.2007

Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- У ЕГУ змогуць вучыцца не толькі беларусы. Студэнты з Украіны, Расеі й краінаў Эўропы атрымаюць мажлівасць платна навучацца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе. >>>
[1]- Мінадукацыі: у Беларусі 35 тысяч дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. 10 тысяч чалавек (з 12 500) не пакрываюць выдаткі на ўтрыманне дзяцей >>>
[2]- У Брэсце падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам (БрДТУ) і Хух-Хотоскім прафесійным інстытутам (Кітай). >>>
[3]- За 4 гады ў Беларусі будуць закрытыя 353 школы. Гэта звязана з тым, што да 2011 года колькасць навучэнцаў сярэдніх школ скараціцца да 1 мільёна чалавек. Такімі звесткамі падчас падзяліўся міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, прадстаўляючы праграму агульнай і сярэдняй адукацыі на 2007 – 2016 гады. >>> [4]
- У Лондане прайшла нарада міністраў, адказных за вышэйшую адукацыю, з 45 краінаў Еўропы. Яны абмяркуюць ход Балонскага працэсу, мэта якога — стварыць агульнаеўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі да 2010 г. >>> [5]
- У Беларусі змяншаецца колькасць дзяцей >>> [6]
- Дакументаліст Віктар Корзун прадставіў сваю новую стужку «Беларускі фронт, альбо размовы пра мову». Фільм неаднаразова выклікаў воплескі. Карціна руйнуе плаксівыя “моўныя” стэрэатыпы і сведчыць пра трываласць беларускай нацыі. Фільм можна набыць ў традыцыйных месцах распаўсюду >>> [7]
– Група бацькоў вучняў 4-га «А» класа адной з школ Партызанскага раёна г. Мінска падалі заяву ў гарвыканкам на правядзенне пікету. Праблема складаецца ў тым, што ўжо чатыры гады адзін вучань тэрарызуе не толькі аднакласнікаў і ўсю школу, але і ўвесь мікрараён. >>>
[8]- Дзе шукаць недзяржаўны летнік? Што рабіць, калі вы не хочаце адправіць сваё дзіця ў стандартны летнік ад прадпрыемства, ведамства ці БРСМ? Дзе шукаць летнік, дзе з вашым дзіцём будуць размаўляць па-беларуску? >>> [9]
- Вучняў не трэба заахвочваць, каб падымалі руку, калі хочуць адказаць на ўроку, бо гэта можа шкодзіць нясмелым дзецям — рэкамэндавала ў пятніцу брытанскае адукацыйнае ведамства. >>> [10]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10615

Спасылкі
[1] http://racyja.by/index.php?id=8&tx_ttnews%5Btt_news%5D=2374&cHash=06e0ae05fb
[2] http://naviny.by/rubrics/society/2007/05/29/ic_news_116_271418/
[3] http://naviny.by/rubrics/society/2007/05/24/ic_news_116_271228/
[4] http://www.belradio.fm/by/127/news/4605/
[5] http://nn.by/index.php?c=ar&i=9166
[6] http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2007/6/93c25a6a-bd23-45fe-a297-d5b58ddc413b.html
[7] http://nn.by/index.php?c=ar&i=9167
[8] http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&news=13121
[9] http://www.svaboda.org/articlesprograms/nightliberty/2007/6/82e29a88-5c3b-48de-aa87-0a511201655d.html
[10] http://nn.by/index.php?c=ar&i=9259