Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Kaospilot School

Kaospilot School

08.06.2007

Летняя крэатыўная школа
Kaospilot – адна з самых вядомых крэатыўных школ Даніі запрашае прыняць удзел у летняй школе, якая адбудзецца 20–25 жніўня 2007 года ў Вільні.
Kaospilot School прапаноўвае альтэрнатыўную адукацыю ў галіне сацыяльнага і інавацыйнага мэнэджмэнту з мэтай навучыць прадпрымальнікаў і сацыяльных інаватараў творча і паспяхова рэалізоўваць свае ідэі. Адукацыйны мэтад палягае на ідэі таго, што толькі той, хто ў стане эфектыўна арганізаваць сваю ўласную дзейнасць, здольны быць лідэрам для іншых.
Ранейшыя выпускнікі школы здзейснілі унікальныя сацыяльныя праекты ў Даніі, Сэрбіі, Кубе і іншых краінах.
Удзельнікамі летняй школы могуць стаць дзве асобы з кожнай арганізацыі / ініцыятыўнай групы, адзін з гэтых двух мусіць свабодна пісаць і размаўляць па-ангельску.
Для ўдзелу ў школе вам трэба мець праект ці ідэю будучага праекта, які вам дапамогуць рэалізаваць Kaospilot, а таксама запоўніць адну anketa [1] на абодвух удзльнікаў і даслаць яе да 15 чэрвеня на англійскай мове на KaosPilots_school@yahoo.com [2].
Падрабязнасці [3] пра праект.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10620

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/253_kaospilots_anketa.doc
[2] mailto:KaosPilots_school@yahoo.com
[3] http://www.kaospilot.dk