Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- Суд Першамайскага раёна Віцебска адмовіў Таццяне Севярынец у аднаўленні на працы Большасьць яе знаёмых лічаць тое звальненьне палітычна матываваным. >>> [1] >>> [2]
- Больш за палову дзяцей-сірот Брэсцкай вобласці адпачнуць гэтым летам ў сем'ях >>> [3]
- Студэнтаў выхоўваюць на цытатах Платона і Лукашэнкі >>> [4]
- Пераможцаў польскай алімпіяды па беларускай мове запрашаюць у БДУ >>>
[5]- Беларускія школы вымушаныя ісці на парушэнне закона Пакуль беларускія дзеці з задавальненнем адпачываюць ад школьных будняў, дарослыя рыхтуюцца да новага навучальнага года. Ва ўсіх мінскіх школах усталяваныя адзіныя тэрміны прыёму дакументаў для залічэння дзяцей у першы клас. >>>
[6]- У ВНУ Беларусі могуць увесці абавязковы курс прафесійнай лексікі беларускай мовы >>>
[7]- Прэм'еры Расіі і Беларусі абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў адукацыі >>> [8]
- Літоўскім абітурыентам месца вучобы выбірае камп'ютэр «Камсамолка» зазірнула да найбліжэйшых суседзяў у разгар уступнай кампаніі >>>
[9]- Прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Таццяна Бадзюкова папярэдзіла выкладчыкаў гісторыі аб немэтазгоднасці ўдзелу у круглым стале «Каму выгадна руйнаваць Горадню?» >>>
[10] – Вядомы гісторык Алесь Смалянчук лічыць, што забарона на ўдзел выкладчыкаў Гродзенскага ўніверсітэту у абмеркаванні лёса гістарычнай часткі гораду выклікана страхам улады перад грамадскай актыўнасьцю і імкненнем захаваць у таямніцы шматлікія парушэнні заканадаўства са свайго боку. >>> [10]
- Аналітычны артыкул былога прэзідэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Аляксандра Вайтовіча пра рэальны стан навукі і падрыхтоўкі навуковых кадраў >>>
[11]- Што пісалі СМІ пра уручэнне ПРЭМІІ ІМЯ ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА 2007 ГОДА. :>>>
>>> [12]
– «Студэнты павінны самі клапаціцца аб забеспячэнні ўласнай жыццядзейнасці» — такі тэзіс утрымліваецца ў адказе старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Здановіча. >>> [13]
- «Зарплаты дэпутатаў непараўнальныя са студэнцкімі стыпендыямі. Тым не менш дэпутаты пакінулі сабе бясплатны праезд, а студэнтаў пазбавілі " - пракаментавала пазіцыю парламентарыя Т.Гацура з БХК. >>> [14]
- У сувязі з істотным недахопам настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй у школах Воранаўскага раёну навучаннем дзяцей вымушаны займацца людзі, якія ўвогуле не маюць адносінаў да педагагічнага выхавання. >>> [15]
- Дачка віцэ-прэм’ера Сямашкі навучалася ў Кембрыджы >>> [16]
- 21 чэрвеня, ва ўправе БНФ прайшлі першыя сумоўі для тых, хто жадае трапіць на вучобу ў Польшчу па праграме Каліноўскага. >>> [17]