Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Метадычны летнік настаўнікаў фізікі

Метадычны летнік настаўнікаў фізікі

09.07.2007

Метадычны летнік настаўнікаў фізікі
Адбыўся чарговы метадычны летнiк настаунiкау фiзiкi, якi праводзiцца у вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна. Як кажуць фізікі, гэта сапраўдная фiзiчная Мекка, якая прыцягвае да сябе мацней, чым прыцягваюцца пратоны да нейтронаў у ядры атама. Гэта месца, якое пранiзана паветрам творчасцi, генерацыi i рэалiзацыi самых свежых педагагiчных iдэй.
Тэма Альхоукi-2007, якая дарэчы праводзiлася ў васямнаццаты раз, – “Камп'ютэрнае забеспячэнне вучэбна-выхаваучага працэсу”. Гэта аўтарскi курс стваральнiка i кiраўнiка летнiка, загадчыка кафедры педагогiкi АПА Мiкалая Iванавiча Запрудскага. [1]
Сёлета мэтру прыйшлося крыху лягчэй: настаўнікі прывезлі звыш 2 гігабайтаў сваіх ўласных праграмаў, прэзентацый, створаных анімацыйных ролікаў, якія сталі агульнай уласнасцю. Кожны настаўнік змог скапіяваць тое, што яму патрэбна. Заняткі адбываліся ў кампютэрным класе Альхоўскай школы і ў «зяленым» класе на беразе возера, дзе таксама працаваў Інтэрнэт. Па тэме курсаў праводзіліся майстар-класы, кансультацыі, прэзентацыі. Зараз кожны настаўнік умее зрабіць сабе сайт, змантаваць анімацыйны ролік з накладзеным гукам, зпраектаваць тэставыя заданні. На тое, каб навучыць стварэнню сайта Аляксандру Плятнёву [2] спатрэбілася ўсяго паўтары гадзіны. Аказваецца, гэта вельмі лёгка. Паспрабуйце, калі не верыце. Вось інструкцыя ад Плятнёва [3]. А як стварыць відэаролік і прэзентацыю з дапамогай праграмы MovieMaker Віктар Кірэеў здолеў навучыць прысутных яшчэ хутчэй.
Па меры апрацоўкі, самыя лепшыя матэрыялы альхоўцаў будуць з'яўляцца на нашым сайце. Сачыце і карыстайцеся!
Фотарэпартаж з летніка [4]
Больш пра Альхоўскія летнікі [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10648

Спасылкі
[1] http://academy.edu.by/details/personnels/zaprudsky/index.html
[2] http://www.a-pletnev.narod.ru/default.html
[3] https://nastaunik.eu/files/f/260_site.zip
[4] https://nastaunik.eu/gallery/1
[5] http://olxovka2006.at.tut.by/