Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Што чакае наступных абітурыентаў

Што чакае наступных абітурыентаў

18.07.2007

Навіны ўступнай кампаніі: Настаўнікі будуць здаваць ЦТ.
За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы.

Праводле naviny.by [1]
У капеечку можа ўляцець будучым абітурыентам удзел у цэнтралізаваным тэставанні. Дзяржава прыйшла да высновы, што сістэма тэставання патрабуе ўдасканалення, а неабходныя для гэтага немалыя сродкі можна выцягнуць з кашалькоў абітурыентаў і іх бацькоў. За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы. Цягнуць намерваюцца нямала. Такса можа скласці парадку 15 долараў з чалавека. Такую лічбу агучыў першы намеснік аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, які ўзначальвае Дзяржкамісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў.
Але для тых, хто плануе паступаць у ВНУ налета, ёсць і добрая навіна. Складанасць тэстаў, верагодна, будзе паніжаная. А тэсты будуць выпрабоўваць на настаўніках – іх прымусяць выступіць ў ролі паддоследных трусікаў.
«Навошта такія тэсты, на якія нельга адказаць?», — задаецца пытаннем Анатоль Рубінаў. У пацверджанне сваіх словаў ён прывёў дадзеныя статыст ыкі — з 195 тысяч чалавек, якія прайшлі тэставанне сёлета, толькі 18 чалавек змаглі набраць максімальную суму (100) балаў. На нездавальняльную адзнаку, а гэта 15 і меней балаў, было выканана каля 8% ад агульнай колькасці тэстаў. Такім чынам, на стадыі тэставання адсеялася да 25% абітурыентаў.
Артыкулы па тэме:
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта: «Каму патрэбныя тэсты, якія ніхто ня можа здаць?» [2]
Летась падчас уступнай кампаніі ў Беларусі было заведзена 14 крымінальных справаў [3]
Міністэрства адукацы прагназуе сярэдні конкурс тры чалавекі на месца [4]
Самы высокі конкурс сярод ВНУ першагй плыні ў Камандна-інжынернам інстытуце МНС [5]



Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10664

Спасылкі
[1] http://naviny.by/rubrics/society/2007/07/18/ic_articles_116_151913/
[2] http://nn.by/index.php?c=ar&i=10300
[3] http://naviny.by/rubrics/society/2007/07/18/ic_news_116_274094/
[4] http://naviny.by/rubrics/society/2007/07/18/ic_news_116_274091/
[5] http://naviny.by/rubrics/society/2007/07/18/ic_news_116_274089/