Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Двухгадовыя стажыроўкі для юрыстаў

Двухгадовыя стажыроўкі для юрыстаў

28.08.2007

Цэнтральна-Еўрапейскі Універсітэт (CEU) і Open Society Institute (OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак JUSTICE INITIATIVE FELLOWS у 2008–2010 гг.
Праграма накіраваная на далейшае развіццё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінныя быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаннямі правоў чалавека. Праграма ўяўляе сабой двухгадовую праграму навучання і стажыровак: першы год праходзіць за атрыманнем магістарскай ступені права ў Цэнтральна-Еўрапейскім Універсітэце, Будапешт, Венгрыя, а другі год – у працы ўнутры той арганізацыі, што намінавала студэнта. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008 г. Падрабязнасці глядзіце на сайтах: http://www.justiceinitiative.org [1] і http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10698

Спасылкі
[1] http://www.justiceinitiative.org
[2] http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html