Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стажыроўкі для эколагаў

Стажыроўкі для эколагаў

28.08.2007

ТЫДНЁВАЯ ПАЕЗДКА Ў ЧЭХІЮ ДЛЯ АКТЫВІСТАЎ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДСКІХ ЭКАЛАГІЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
З 29.10.2007 па 03.11.2007 Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» [1] будзе праводзіць адукацыйны візіт для беларускіх грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх звязана з аховай навакольнага асяроддзя, з мэтай іх знаёмства з чэшскімі арганізацыямі экалагічнага кірунку і іх праектамі. У рамках візіту ўдзельнікі змогуць сустрэцца з актывістамі чэшскага “Greenpeace” (www.greenpeace.cz [2]),аб'яднання «Тэрэза» (эка-праекты ў школах, фармаванне пачуцця адказнасці за навакольнае асяроддзе ў моладзі,
www.terezanet.cz [3]), незалежным сацыяльна-экалагічным рухам (www.nesehnuti.cz [4]), прадстаўнікамі Інстытута эка-палітыкі (www.ekopolitika.cz [5]), эка-юрыдычнай кансультацыі (www.eps.cz [6]) і шматлікімі іншымі арганізацыямі, даведацца пра іх дзейнасць, наладзіць кантакты для далейшага супрацоўніцтва.
Зацікаўленым у стажыроўцы просьба даслаць сваё кароткае рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (1–2 старонкі) на беларускай, рускай або англійскай мове на адрас stypendyi@seznam.cz [7] (з пазнакай тэмы: eco_visit_CR).


Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30.09.2007


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10699

Спасылкі
[1] http://www.be.civicbelarus.eu/
[2] http://www.greenpeace.cz
[3] http://www.terezanet.cz
[4] http://www.nesehnuti.cz
[5] http://www.ekopolitika.cz
[6] http://www.eps.cz
[7] mailto:stypendyi@seznam.cz