Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Настаўнікі з Кобрына сталі пераможцамі II Міжнароднага конкурсу «Сучасны ўрок

Настаўнікі з Кобрына сталі пераможцамі II Міжнароднага конкурсу «Сучасны ўрок

12.09.2007

Настаўнікі з Кобрына сталі пераможцамі II Міжнароднага конкурсу «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі ў навучанні і выхаванні"
У Конкурсе прымалі ўдзел педагогі з Беларусі, Рэспублікі Саха (Якутыя), Расіі, Украіны. Пераможцамі ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў сталі Іна Чахомова, Андрэй Чахомаў з г. Кобрына. Яны прадставілі метадычны матэрыял па экалогіі для 11 класа «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё [1]«. II месца заняла метадычная распрацоўка "Інтэграваны ўрок – майстэрня «Сам-насам з сумленнем» [2] у 10 класе. Аўтар: Алена Крывушына – Рэспубліка Саха (Якутыя), г. Алдан. III месца – распрацоўка класнай гадзіны (5–6 кл.) " Ці ёсць карысць ад палення [3]?". Аўтар: Валянціна Кудрашова – Расія.
У конкурсе метадычных распрацовак класных заняткаў першае месца заняла метадычная распрацоўка ўрока замежнай літаратуры ў 11 класе па тэме «Альбер Камю. «Чума». [4] Аўтар: Вольга Куцынко – Украіна.
Віншуем беларусаў!
Азнаёміцца з інфармацыяй пра конкурс і спампаваць метадычныя распрацоўкі можна тут. [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10727

Спасылкі
[1] http://www.editnet.org/sc/index.php?option=com_docman&task=doc_view&gid=106
[2] http://www.editnet.org/sc/index.php?option=com_docman&task=doc_view&gid=113
[3] http://www.editnet.org/sc/index.php?option=com_docman&task=doc_view&gid=122
[4] http://www.editnet.org/sc/index.php?option=com_docman&task=doc_view&gid=148
[5] http://www.editnet.org/sc/index.php?option=com_docman&task=cat_view&gid=53&Itemid=86