>Конкурс да 365-годдзя з часу заснавання г. Казімір
Конкурс да 365-годдзя з часу заснавання г. Казімір
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
(ТБМ) у Светлагорску праводзіць маладзёвы конкурс творчых і
навукова-практычных працаў. У конкурсе могуць удзельнічаць маладыя людзі з Беларусі і іншых краінаў. Конкурс прысвечаны 365-годдзю з часу заснавання
горада Казімір, які існаваў на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна
(Гомельская вобласць, Беларусь) і меў Магдэбургскае права.
Да ўдзелу ў
конкурсе запрашаюцца: навучэнцы, якія маюць узрост не меней 15 гадоў;
студэнты вышэйшых навучальных устаноў, моладзь да 29 гадоў. На конкурс
прымаюцца артыкулы, навукова-практычныя працы, рэфераты (па гісторыі,
паліталогіі, праву, іншых грамадазнаўчых і сумежных дысцыплінах), нарысы,
эсэ. Калі ласка, адпраўляйце Вашыя працы на конкурс да 15 студзеня 2008 г.
Падрабязная інфармацыя – на старонцы http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ [1]
