Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Невядомы Мінск у конкурсе National Geographic

Невядомы Мінск у конкурсе National Geographic

23.10.2007

Невядомы Мінск у конкурсе National Geographic

Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі разам з тэлевізійным каналам National Geographic праводзяць фатаграфічны конкурс “Невядомы Мінск”. Усе, хто хоча ўзяць удзел у конкурсе, павінны даслаць свае працы на адрас: вул. Цнянская, 23А, Мінск, 220100 (калі вы ўжо маеце надрукаваныя адбіткі), альбо на электронную пошту konkurs@mtis.by [1] у фармаце JPEG. Да ўдзелу ў конкурсе будуць прымацца не больш за 3 здымкі ад аднаго аўтара.


Фатаграфіі мусяць быць дасланыя з кантактнай інфармацыяй аўтара і каментаром да здымка. Фотаздымкі будуць змешчаны на сайце www.mtis.by [2], дзе наведвальнікі змогуць пакінуць свае галасы да 10 снежня. Пераможца атрымае ад канала National Geographic прафесійную фотакамеру.

Паводле svetlahorsk.belarda.org [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10770

Спасылкі
[1] mailto:konkurs@mtis.by
[2] https://nastaunik.eu/www.mtis.by
[3] http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki