Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Семінары-майстэрні «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка»

Семінары-майстэрні «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка»

30.10.2007

Семінары-майстэрні «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка»

Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ запрашае выкладчыкаў, метадыстаў, куратараў студэнцкіх груп да ўдзелу ў семінарах-майстэрнях, якія праводзяцца ў межах серыі «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка».


Практыка-арыентаваныя семінары ўключаюць знаёмства ўдзельнікаў з сучаснымі метадычнымі распрацоўкамі па розных аспектах арганізацыі аўдыторнай і пазааўдыторнай працы студэнтаў, адаптацыі студэнтаў да ўмоў універсітэцкай адукацыі, а таксама даюць магчымасць засваення практычных прыёмаў арганізацыі вучэбнай дзейнасці.


Заяўку на ўдзел у семінарах-майстэрнях неабходна выслаць па электронным адрасе edc@bsu.by [1] (з пазнакай «Метадычны партфоліо») або па паштовым адрасе: ЦПРА БДУ, пр. Незалежнасці, 4, г. Мінск, 220030.

У заяўцы неабходна пазначыць:

– прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам);

– тэму семінара-майстэрні (або тэмы некалькіх семінараў), у якіх Вы плануеце прыняць удзел; (спіс тэмаў семінараў з кароткімі анатацыямі можна спампаваць тут [2])

– ВНУ, факультэт, кафедру, пасаду, навуковую ступень і званне, стаж выкладчыцкай працы, назвы выкладаных вучэбных дысцыплін;

– паштовы адрас (з індэксам), e-mail і нумары кантактных тэлефонаў.


Па пытаннях, звязаных з удзелам у семінарах-майстэрнях, можна звяртацца па тэлефоне 209 59 65 (Алена Фадзееўна Карпіевіч, Зміцер Іванавіч Губарэвіч) або па адрасе edc@bsu.by [1].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10784

Спасылкі
[1] mailto:edc@bsu.by
[2] https://nastaunik.eu/files/f/307_Seminary_BDU.doc