Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс дызайн-канцэпцыі, прысвечаны 15-годдзю ЕГУ

Конкурс дызайн-канцэпцыі, прысвечаны 15-годдзю ЕГУ

27.11.2007


Конкурс дызайн-канцэпцыі, прысвечаны 15-годдзю ЕГУ


22 лістапада – 5 снежня 2007 г. Еўрапейскі гуманітарны унівэрсітэт праводзіць конкурс дызайн-канцэпцыі пакету рэкламнай прадукцыі, прысвечаны 15-годдзю ЕГУ. Конкурсны пакет уключае наступныя элементы/формы рэалізацыі дызайн-канцэпцыі (далей – намінацыі): лагатып, слоган, плакат, кішэнны каляндар, банэр.


Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя аўтарскія працы, якія адпавядаюць патрабаванням Закону аб аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі. Працы могуць прапаноўвацца як індывідуальнымі ўдзельнікамі, так і камандамі. Можна падаць на конкурс няпоўны конкурсны пакет (г. зн., адзін або некалькі элементаў дызайн-канцэпцыі). Конкурсная камісія мае права падзяліць пададзены на конкурс пакет і ўзнагародзіць удзельніка конкурсу толькі па адной альбо некалькіх намінацыях.


Поўную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на старонцы http://bel.ehu.lt/news/notice/0008487/ [1]


Тэрмін прадастаўлення працаў: да 5 снежня 2007 году.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10817

Спасылкі
[1] http://bel.ehu.lt/news/notice/0008487/