Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стажыраванне ў ЗША па экалагічнай тэматыцы

Стажыраванне ў ЗША па экалагічнай тэматыцы

08.01.2008

Стажыраванне ў ЗША па экалагічнай тэматыцы



Абвяшчаецца міжнародны конкурс на стажыраванне ў ЗША у 2007–2008 г.г. EarthCrops прапануе 6-месячны трэнінгавы курс у Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША), які аб'яднае маладых лідэраў пад эгідай вывучэньня наступных накірункаў:

– вытрымка экалагічных нормаў, ахова прыроды;

– пабудова эфектыўнай каманды;

– лідэрства.



Удзел у трэнінгавых курсах EarthCrops з'яўляецца бясплатным і не вымагае арганізацыйных унёскаў. EarthCrops бярэ на сабе поўнае забеспячэнне ўсіх выдаткаў удзельнікаў, звязаных з страхаваннем, пошукам жылля (пражыванне ў амерыканскіх сем'ях), харчаваннем, неабходным матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем, а таксама будзе выплочваць штомесячную стыпэндыю. EarthCrops аказвае неабходную падтрымку ў атрыманьні J-1 візы ў ЗША.


Мінімальныя крытэры, якім павінен адпавядаць кандыдат на праходжанне стажыроўкі EarthCrops:

– поўны 4-гадовы курс навучання ва унівэрсітэце і 1 год практычнага досьведу працы ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, альбо 5 год практычнага досьведу ў сферы аховы навакольнага асяродзьдзя;

– размоўная ангельская мова;

– дакумэнты, што пацьвярджаюць практычны досвед працы апліканта;

Апошні тэрмін:

– падачы запоўненай анкеты на ўдзел: 31 студзеня 2008 году;

– адбор кандыдатаў: люты 2008 году;

– афармленьне візаў: сакавік – травень 2008 году;

– вылет у ЗША: канец мая 2008 году;

– пачатак стажыраваньня ў EarthCrops: 3 чэрвеня 2008 году;

– заканчэньне стажыравання ў EarthCrops: 12 снежня 2008 году.

Для падачы:

кандыдаты мусяць падаць рэкамэндацыйныя лісты ад прыродаахоўных арганізацыяў (грамадзкіх аб'яднаньняў альбо студэнцкіх арганізацыяў). Матэрыялы даступныя тут [1].

Па дэталёвую інфармацыю звяртайцеся:

Mark Howard

International Program Manager

EarthCrops

6310 NE 74th St., Suite 201E

Seattle, Washington 98115 USA

+1–206–322-9296 ext. 224 office

+1–206–322-9312 fax

email: mark@earthcorps.org [2]

web: [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10890

Спасылкі
[1] http://www.earthcorps.org/join_international.php
[2] mailto:mark@earthcorps.org
[3] http://www.earthcorps.org/international.php>http://www.earthcorps.org/international.php</a><br />
</P></p>
</body></html>