Конкурс на стыпендыю ў праграме імя Лэйна Кіркланда
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, спонсар праграмы, і Польска-Амерыканская Камісія Фулбрайта, адміністратар праграмы, абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Казахстану і Малдовы на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда ў 2008/2009 вучэбных гадах.
Праграма рэалізуецца ў межах разлічанага на два семестры курсу навучання ў вышэйшых навучальных установах Польшчы, а таксама 2–4 тыднёвых прафесійных стажыровак у дзяржаўных і прыватных установах і арганізацыях.
Абавязковае патрабаванне для кандыдатаў – веданне польскай альбо англійскай мовы.
Апошні тэрмін падачы заяваў: 10 сакавіка 2008 году.
Падрабязную інфармацыю чытайце тут [1]
