Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс на стыпендыі на навучанне ў каледжах

Конкурс на стыпендыі на навучанне ў каледжах

24.01.2008

Беларускі камітэт каледжаў міжнароднай супольнасці аб’яўляе конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі і Нарвегіі. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.


Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2008 г. Конкурс адбываецца ў 2 туры. На 1 тур трэба даслаць да 2 сакавіка 2008 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com [1] заяву на ўдзел у конкурсе, эсэ на тэму “Галоўныя выклікі сучаснасці” на беларускай ці англійскай мовах, копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год (чвэрці ці трыместры, дазваляецца перадрукаваць), характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама аўтабіяграфію з роспавядам пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.


Адабраныя кандыдаты атрымаюць запрашэнні на 2 тур. Ён адбудзецца 22 сакавіка 2008 г. у выглядзе гутаркі на англійскай і беларускай мовах дзеля выяўленя інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Кандыдаты мусяць прадаставіць арыгіналы дакументаў, дасланых у электронным выглядзе на 1 тур, а таксама копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.


Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.


Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: www.uwc.org [2], www.ibo.org [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10916

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/uwcblr%40gmail.com
[2] http://www.uwc.org
[3] http://www.ibo.org