Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Збор сродкаў на выданне выбраных твораў Рыгора Барадуліна

Збор сродкаў на выданне выбраных твораў Рыгора Барадуліна

01.02.2008

Збор сродкаў на выданне выбраных твораў Рыгора Барадуліна

Кожны можа далучыцца да выдання кнігі «Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна: выдавецтва «Кнігазбор» абвясціла збор сродкаў. Такім чынам атрымаецца надрукаваць кнігу хутчэй і па даступным кошце.
­­­
У кнігу ўвойдуць лепшая проза і паэзія Барадуліна, а таксама зробленыя ім пераклады з Уільяма Шэкспіра, Джорджа Байрана, Фэдэрыка Гарсія Лоркі ды іншых паэтаў.

Усе ахвотныя спрычыніцца да папаўнення серыі «Беларускі Кнігазбор» такім яскравым імём, як Рыгор Барадулін, могуць звяртацца ў выдавецкае прадпрыемства «Кнігазбор» па тэлефонах:

* (017) 204–86–97 (гарадскі)

* (029) 772–19–14 (МТС)

* (029) 912–83–86 (Velcom)
­
Паводле generation.by [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10926

Спасылкі
[1] http://generation.by/news2108.html