Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Студэнцкая прэмія за мір

Студэнцкая прэмія за мір

01.02.2008

Студэнцкая прэмія за мір будзе ўручаная ў шосты раз у Нарвегіі ў 2009 годзе. Гэта адзіная ўзнагарода ў свеце ад студэнтаў і для студэнтаў. Існаваннем адзінай прэміі арганізатары жадаюць падкрэсліць важную ролю студэнтаў у барацьбе за мір, дэмакратыю і правы чалавека. Узнагарода прызначаная для лепшых студэнтаў, якія змагаюцца за мір і свае правы. Студэнцкая прэмія за мір разглядае кандыдатуры з усяго свету.


Кандыдатам павінны быць студэнт альбо студэнцкая арганізацыя, якія зрабілі адметны ўнёсак у развіцьцё дэмакратыі, мір і адстойванне правоў чалавека.


Пераможцаў вызначыць спецыяльная камісія са студэнтаў і значных асобаў Нарвегіі. Яны атрымаюць магчымасць пабываць у Нарвегіі і сустрэцца з важнымі людзьмі і арганізацыямі.


Прэзентацыю кандыдата дасылайце на адрас: nomination@studentpeaceprize.org [1]


Апошні тэрмін падачы заяваў: 11 лютага 2008 году.


Больш поўную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.studentpeaceprize.org [2]

Паводле рассылкі VB [3].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10928

Спасылкі
[1] mailto:nomination@studentpeaceprize.org
[2] http://www.studentpeaceprize.org
[3] http://belngo.info/