Cемінар ВІТ
Cемінар для лідэраў навучальных гурткоў «Пра права і не толькі»
Шаноўныя калегі!
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў праводзяць 16–17 лютага 2008 года у г.Гродна семінар па пытаннях выкарыстання метаду навучальных гурткоў у прававой адукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца адукатары з фармальнай і нефармальнай сферы адукацыі, якія хацелі б паглыбіць свае веды як у метадзе навучальных гурткоў, так і ў пытаннях грамадзянскай адукацыі, праву і адстойванню інтарэсаў.
Калі вы хочаце прыняць удзел у семінары, запоўніце, калі ласка, анкету ўдзельніка, [1] і арганізатары з вамі звяжуцца. Анкеты прымаюцца да 10 лютага 2008 года па адрасе vit_hrodna@yahoo.com [2], ці на факс (0152) 757168
Па пытаннях удзелу звязвайцеся з Ігарам Лапехам
Тэл. (029) 288 28 22
E-mail vit_hrodna@yahoo.com [2]
