Адкрытая канфэрэнцыя гарадзенскіх аматараў птушак
Адкрытая канферэнцыя гарадзенскіх аматараў птушак
23 лютага Гарадзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае ўсіх ахвотных на адкрытую канферэнцыю АПБ.
Тут вы даведаецеся пра асаблівасці жыцця і ахову птушак ад вядучых арнітолагаў і аматараў назіранняў птушак з усёй Беларусі; першымі паглядзіце навукова-папулярны беларускі фільм “Сцежкай ваўка”, сустрэнецеся з яго рэжысёрам Ігарам Бышнёвым; возьмеце ўдзел у выбары найлепшых фотаздымкаў на абласной фотавыставе “Нашы птушкі-2007”, а таксама ў разнастайных спаборах і абмеркаваннях.
Акрамя гэтага, можна будзе набыць разнастайныя выданьні (кнігі, часопісы, налепкі, календары, DVD, CD і папяровыя вызначальнікі пра птушак або з іх выявамі), а таксама далучыцца да сябраў АПБ.
Мерапрыемства адбудзецца з 10 да 18.00 у актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага па адрасе: пр-т Я.Купалы, 82.
я праграма размешчаная на старонцы www.ptushki.org [1].
