Конкурс для ініцыятываў і арганізацыяў
Фонд ім. Роберта Боша (ФРГ), ім. Стэфана Баторыя (Польшча) і PAUCI (Украіна) абвясцілі конкурс на атрыманне грантаў у рамках праграмы Kontaktprogramm з мэтай развіцця і падтрымкі доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж грамадзянскімі ініцыятывамі Польшчы, Германіі, Украіны, Беларусі і Калінінградскай вобласці.
Прымаць удзел у конкурсе могуць арганізацыі і ініцыятывы са статусам НДА, а таксама любыя іншыя арганізацыі, якія маюць статус «грамадскіх», іншыя публічныя арганізацыі або ўстановы, такія як школы, сацыяльныя і культурныя цэнтры, бібліятэкі, музеі.
Праект павінны насіць трохбаковы характар, улічваць інтарэсы ўсіх трох партнёраў, спрыяць вырашэнню рэальных праблем у галіне грамадзянскай і палітычнай адукацыі, адукацыі ў экалогіі, моладзі, еўрапейскай інтэграцыі, а таксама спрыяць захаванню агульнай гістарычнай спадчыны трох краін.
Падача праектных заявак ажыццяўляецца праз польскіх, альбо нямецкіх партнёраў. Заяўкі запаўняюцца на нямецкай [1] альбо англійскай [2] мовах.
Парадак падачы заявак праводзіцца з улікам наступных дат:
1. Падача праектнай ідэі – да 31 мая 2008 году.
2. Конкурсны адбор і запрашэнне адабраных прэтэндэнтаў на сумесны семінар па напісанні праектнай заяўкі – да 01.07.2008 г.
3. Семінар па напісанні праектнай заяўкі – 22–24.09.2008 г.
4. Напісанне праектнай заяўкі і падача праекту – 14.11. 2008 г.
5. Конкурсны адбор – снежань 2008 г.
6. Пачатак рэалізацыі праектаў – 01.02.2009 г.
7. Канчатак рэалізацыі праектаў – 31.12.2009 г.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць на старонках www.bosch-stiftung.de/gesellschaftliche_initiative [3],
www.batory.org.pl/pis [4], www.pauci.org [5],
а таксама адправіўшы вашы пытанні на адрас эл. пошты: nopassaran_08@mail.ru [6]
