Конкурс артыкулаў падоўжаны
Арганізатары конкурсу артыкулаў прававой тэматыкі для сайта працоўнай групы «Адукацыя і асвета ў сферы правоў дзяцей і моладзі» www.wgcre.net [1] аб'яўляюць аб падаўжэнні тэрмінаў яго правядзення на 1 месяц у сувязі з невялікай колькасцю дасланых работ.
Нагадаем, што прызавы фонд конкурсу складаюць: лічбавая фоторамка Espada E-07A (галоўны прыз); MP3-плэер Transcend T.sonic 820 з функцыяй дыктафона (2 прыз); партатыўны фотапрынтар Canon SELPHY CP720 (3 прыз). Таксама арганізатарамі прадугледжаны адмысловы прыз за лепшую рэцэнзію на вучэбнае выданне (прыз – закуп кніг у інтэрнэт-краме oz.by на агульную суму да 100 тыс. руб. у катэгорыях: «Грамадскія і гуманітарныя навукі», «Вучэбная літаратура», «Аўдыёкніжкі», «Бізнэс-літаратура»). Аўтары лепшых кароткіх нататак могуць прэтэндаваць на 2 USB-flash drive 1гб.
Адкрыты конкурс публікацый прававой тэматыкі быў абвешчаны ў снежні 2007 гады ў рамках Трацін штогадовага Тыдня нефармальнай адукацыі.
Падрабязнасці аб конкурсе можна прачытаць па адрасе: wgcre.net [2]
