Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Навучанне ва універсітэце Градэц Карлавэ

Навучанне ва універсітэце Градэц Карлавэ

17.03.2008

Універсітэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і менеджменту сумесна з гуманітарнай арганізацыяй «Чалавек у нядолі" праводзяць конкурс на стыпэндыі на бакалаўрскае навучанне па спецыяльнасці «Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка».


Стыпэндыя пакрывае навучанне на працягу 3-х гадоў, зваротны квіток адзін раз за навучальны год (1х3), выдаткі на навучальную візу, медыцынскую страхоўку і асабістыя выдаткі (каля 7000 крон у месяц).


Заявы на ўдзел у конкурсе могуць падаваць грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, якія валодаюць англійскай мовай. Узоры заяваў знаходзяцца ў файлах: “information_management-bachelor_degree.doc” [1] і “applied_informatics-bachelor_degree.doc” [2].


Пачатак навучання – верасень 2008 году. Форма навучання – дзённая. Мова навучання – англійская. Тэрмін навучання – 3 гады.


Апошні тэрмін падачы заявак: 20 сакавіка 2008 году.


Падрабязнасці на англійскай мове глядзіце на сайтах: www.uhk.cz [3] (Інфармацыйны мэнэджмэнт) ці www.uhk.cz/eng/ [4] (Прыкладная інфарматыка).


Паводле рассылкі belngo.info [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10987

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/431_information_management-bachelor_degree.doc
[2] https://nastaunik.eu/files/f/430_applied_informatics-bachelor_degree.doc
[3] http://www.uhk.cz
[4] http://www.uhk.cz/eng/
[5] http://belngo.info/