Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Нашым дзеткам – 2 гады!

Нашым дзеткам – 2 гады!

24.03.2008

«Нашым дзеткам» [1] – 2 гады!

Нашыя дзеткіПарталу «Нашыя дзеткі" [1] споўнілася 2 гады. Віншуем, дарагія калегі! Ваш партал створаны для першых і самых галоўных настаўнікаў – бацькоў. Зычым вам плёну і натхнення! Няхай больш у нашай краіне расце беларусаў.
Шчыра ваш,
https://nastaunik.eu/ [2]

Навіны «Нашых дзетак» ( http://dzietki.org [3])

За такі кароткі тэрмін партал стаўся адным з самых папулярных у байнэце рэсурсаў сямейнай тэматыкі, і гэта пры тым, што праект развіваецца як аматарскі і некамерцыйны, без гучных рэкламных кампаніяў ці стварэння інтэрнэт-крамаў. Значыць слоган “Расцем беларусамі!” – актуальны ці прынамсі цікавы для ўсё большага кола інтэрнэт-наведвальнікаў.

За два гады перад нашымі вычыма прайшло шмат сямейных гісторыяў, якія пачыналіся з паведамлення “Здаецца, я цяжарная” і працягваюцца пастамі пра пошук беларускамоўнай няні ці садочку, альбо стартавалі стварэннем тэмы “Як даведацца памер пальца дзяўчыны?” і працягваюцца аповедамі пра шлюб і пошукі недарагой кватэры.

На форуме дзейнічаюць віртуальныя бацькоўскія камітэты беларускіх садкоў. Штодзённыя клопаты абмяркоўваюць сем’і з Мiнску і Горадні, Маладэчна і Магілёва, Прагі і Таронта, Варшавы і Нью-Ёрку. Нехта паспеў нарадзіць другое, трэцяе ці нават чацвёртае дзіцё, чыесьці дзеткі пайшлі ў школу і хутка пачнуць чытаць думкі сваіх бацькоў у інтэрнэце, камусьці патрэбна дапамога ў пошуку працы… Форум “Нашых дзетак” – люстэрка нашага жыцця. Ягоныя ўдзельнікі перажываюць, раюцца, сварацца і мірацца, шукаюць аптымальнае рашэнне складаных жыццёвых праблемаў і гадуюць сваіх маленькіх беларусаў, уладкоўваючы сваю Вялікую Беларусь.

У падарунак актыўным карыстальнікам сямейны партал стварыў сістэму сямейных дзённікаў! Па адрасе http://dzietki.org/forum/weblogs.php [4]  вы можаце запачаткаваць уласную старонку і запісваць у яе ўсе значныя падзеці Вашай сям’і, Вашай малечы, дзяліцца думкамі і фотаздымкамі. Можна запрашаць адзін аднаго ў госці, выплёскваць ўражанні, падтрымліваць у сумную хіліну ці з радаснай нагоды.

Актыўна развіваецца наш “Кніжны куток” http://dzietki.org/article/index.php?cid=14 [5] . Калыханкі, загадкі-рыфмаванкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, лічылкі, Абэцэда, ілюстраваныя Лясныя гісторыі, вершы, казкі, песні, аўтарскія творы дзеткаўскіх бацькоў і беларуская класіка, а таксама пераклады сусветных скарбаў дзіцячай літаратуры.

Рэгулярна папаўняецца аўдыё-бібліятэка http://dzietki.org/article/index.php?cid=15&sort_method=time [6], дзякуючы прыпавесцям, апавяданням і казкам, якія чытае Міхал Залескі з дзеткамі. З’явіўся раздзел “Дыяфільмы” http://dzietki.org/article/index.php?cid=45&sort_method=time [7]  : “Пра дзяўчынку, якая дрэнна ела”, “Адкуль я ўзяўся?”, “Прыгоды Піфа”, “Мышаня і аловак”, “Кот у ботах”, “Мыйдадзір” даступныя для сямейнага прагляду па-беларуску. Самай папулярнай застаецца старонка з Беларускім іменнікам. У топ-10 таксама ўваходзіць флэш-мульт “Курачка Рабка”, “Адукацыйныя гульні”, “Флэш-размалёўкі”, артыкулы пра гісторыю і сучаснасць беларускай мовы, а таксама пра білінгвізм у дзетак.

Па адрасе http://dzietki.org/dict [8] працуе “Жывы слоўнік” (руска-беларускі і беларуска-рускі), які папаўняецца жывой беларускай лексікай, дзякуючы намаганням дзеткаўцаў.

Унікальная “фішка” – “Мапа сямейнага адпачынку” http://dzietki.org/forum/map/ [9]. Куды пайсці з дзіцём? Абірайце: музеі, тэатры, кавярні, заапарк, гарадскія скверы… Не знайшлі свайго ўлюбёнага куточка? Дадайце ягонае апісанне на мапу!

Афіша “Нашых дзетак” http://dzietki.org/article/afisza.php [10]  штодня прапануе не менш за 10 спосабаў сямейнага адпычынку.

Знайсці нас лёгка – “Нашыя дзеткі” з гэтай вясны жывуць яшчэ і ў зоне BY. Такім чынам, запрашаем Вас на dzietki.org ці на dzietki.by!

Расцем беларусамі!

З павагай, каманда “Нашых дзетак”
Крысціна Вітушка (n.dzietki@yahoo.com [11], 8029 632 27 43)
Юля Малахоўская (dzietki@gmail.com [12])

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10995

Спасылкі
[1] http://dzietki.org/
[2] https://nastaunik.eu/
[3] http://dzietki.org
[4] http://dzietki.org/forum/weblogs.php
[5] http://dzietki.org/article/index.php?cid=14
[6] http://dzietki.org/article/index.php?cid=15&sort_method=time
[7] http://dzietki.org/article/index.php?cid=45&sort_method=time
[8] http://dzietki.org/dict
[9] http://dzietki.org/forum/map/
[10] http://dzietki.org/article/afisza.php
[11] mailto:n.dzietki@yahoo.com
[12] mailto:dzietki@gmail.com