Конкурс малюнкаў на тэму гендэрнай роўнасці
Еўрапейская Камісія надае значную ўвагу падтрымцы захадаў, накіраваных на ўзмацненне гендэрнай роўнасці (у тым ліку ў паводзінах хлопцаў і дзяўчын) і фармаванню негатыўных адносін да гвалту супраць дзяўчын і жанчын. Летась у якасці працягу праграмы інфармавання моладзі пра гендэрныя пытанні і з нагоды мінулагодняга Міжнароднага жаночага дня ды пяцідзесяцігоддзя Рымскіх дамоваў, Еўрапейская Камісія заснавала конкурс малюнкаў па бачанню дзецьмі – будучымі дарослымі – роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Зважаючы на поспех папярэдняга конкурсу і вялікую зацікаўленасць школьнікаў у гэтым мерапрыемстве, а таксама з нагоды сёлетняга Дня жанчын, Еўракамісія прыняла рашэнне аб правядзенні ў 2008 годзе новага творчага спаборніцтва на тэму роўнасці абодвух палоў. Удзел дзяцей у дадзеным мерапрыемстве стане сведчаннем таленту, энтузіязму ды замацавання панятку “гендэр” у свядомасці дзяцей ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў.
[1]
