Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Семінар па журналістыцы ад IBB

Семінар па журналістыцы ад IBB

22.05.2008

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў ад імя Амбасады ФРГ у Беларусі 26 мая ладзіць семінар па on-line журналістыцы.

Кіраўнік сэмінару – медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Падчас семінара будуць разгледжаныя тэарэтычныя і практычныя пытанні камунікацыі ў сетцы Інтэрнэт:

– Сучасныя тэхналогіі стварэння вэб-пляцовак,

– Сістэмы кіравання вэб-пляцоўкамі,

– Імпарт кантэнту (навінавыя стужкі, блогі і інш),

– Асноўныя правілы вэб-дызайну,

– Аналіз адрозненьняў паміж анлайн-СМІ, друкаванымі выданнямі, тэлебачаннем і радыёжурналістыкай,

– Майстар-клас па напісанні журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэту,

– Асаблівасці ўспрамання тэксту ў Інтэрнэце.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць запоўніць рэгістрыцыйны фармуляр на вэб-пляцоўцы www.baj.by [1] і даслаць яго па эл. адрасе becker@ibb.by [2] альбо факсе ў Мінску 270–39–95.

Апошні тэрмін – да 24 мая.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца бясплатным пражываннем.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на тэл. 207–49–72, 8–029–609–54–47.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны» [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11066

Спасылкі
[1] http://www.baj.by
[2] mailto:becker@ibb.by
[3] http://www.ts.adukatar.net