Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Што чакае беларускую школу?

Што чакае беларускую школу?

26.05.2008

Што чакае беларускую школу?
Каментары, заявы, экспертныя ацэнкі.

- У сувязі з падрыхтоўкай чарговай рэформы адукацыі партыя БНФ прыняла заяву, [1] дзе патрабуе спыніць адміністрацыйнае ўмяшанне ўлады ў адукацыю; да шырокага абмеркавання з удзелам спецыялістаў, педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці спыніць псеўдарэформу; захаваць гуманітарныя нацыянальна значныя прадметы ў сярэдняй школе. У заяве канстатуецца: «Для ўратаваньня краіны ад эканамічнага крызісу неабходна не скарачаць сацыяльныя праграмы,а неадкладна праводзіць дэмакратычныя рэформы і далучацца да агульнаеўрапейскай прасторы свабоды і дабрабыту.»>>>
[1]- Былая намесніца міністра адукацыі Таццяна Галко і і кандыдат пэдагагічных навук Святлана Мацкевіч разважаюць, чаму адмовіліся ад 12-гадовай адукацыі.
Галко: “Наступствы гэтага рашэння будуць цяжкімі і для вучняў, і для настаўнікаў. Але адмоўныя наступствы закранаюць не толькі адукацыю, але і краіну, грамадства ўвогуле. Бо гэта падрывае інтэлект — галоўнае багацце краіны. >>> [2]
- Палітыкі і педагогі Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Уладзімір Колас, Анатоль Паўлаў робяць свае прагнозы.
Вячорка Адбудзецца скарачэнне гадзінаў, асабліва па гуманітарных прадметах, аптымізацыя сеткі школаў, мы страцім частку гімназіяў і ліцэяў, настаўнікаў чакаюць паніжэнні заробкаў і масавыя скарачэнні. Рэжыму больш патрэбныя не адукаваныя людзі з высокім інтэлектуальным узроўнем і прафесійнымі амбіцыямі, а тупыя выканаўцы дзяржаўных патрабаванняў. >>> [3]
- Паводле еўрапейскіх стандартаў, агульная сярэдняя адукацыя разлічаная на тэрмін не меншы за 12 гадоў. Гэтаму прынцыпу адпавядае структура сярэдняй адукацыі ва ўсіх краінах Еўрасаюзу.>>> [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11072

Спасылкі
[1] http://pbnf.org/index.php?index=2&id=2950
[2] http://www.svaboda.org/Content/Transcript/1117415.html
[3] http://racyja.com/news/materyyaly/sotsyum/3415.html
[4] http://www.svaboda.org/content/Article/1116795.html