Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У БЕЛАРУСІ З'ЯВІЦЦА “РОК-ШКОЛА”

У БЕЛАРУСІ З'ЯВІЦЦА “РОК-ШКОЛА”

14.06.2008

Да ўвагі школьных і студэнцкіх рок-гуртоў
Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) абвясціла пра збор заявак ад гуртоў для ўдзелу ў “Рок-школе”. Праект скіраваны на дапамогу маладым гуртам, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2008 г. Заяўкі дасылайце па адрасе: rokshkola@gmail.com [1]. У заяўку неабходна ўключыць інфармацыю пра гурт, зваротную сувязь, дэма запіс.
З дасланых запісаў будзе адабрана 5 гуртоў. У межах праекту будзе зладжаны канцэрт і выдадзены кампакт-дыск. Вядучыя зоркі беларускага року праслухаюць, дадуць парады, зладзяць майстар-клясы. Тэкставікі беларускіх гуртоў дадуць свае рэцэнзіі. БМАgroup раскажа пра свой вопыт у арганізацыі канцэртаў. Музычныя крытыкі распавядуць пра тое, як падаць сябе каб цябе заўважылі ў СМІ. Тузін Гітоў будзе сачыць за працай “Рок-школы”.
Сувязь з арганізатарамі па тэл. 029–6490888.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11101

Спасылкі
[1] mailto:rokshkola@gmail.com