Dziacinstva,net
16.06.2008
У сеціве з'явіўся новы сайт для бацькоў і дашкольных педагогаў.
Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства [1]”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай [2] для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.
Нагадваем, што расціць беларусаў дапамогуць і наступныя інтэрнэт рэсурсы.: партал Нашыя дзеткі [3], Казачнік [4], «З рога ўсяго многа [5]«.