Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Фестываль нефармальнай адукацыі

Фестываль нефармальнай адукацыі

24.06.2008

10–12 кастрычніка 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца Другі Фестываль нефармальнай адукацыі.

Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.

Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:

•аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале;

•арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;

•прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;

•прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнду і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд);

•публікацыя ў часопісе «Адукатар»

•вольны ўдзел.

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб фестывалі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах FEST2008-infoletter-bel.doc [1], FEST2008-program-bel.doc [2] і FEST2008-application-bel.doc [3].

Паводле рассылкі belngo.info [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11108

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/457_FEST2008-application-bel.doc
[2] https://nastaunik.eu/files/f/458_FEST2008-program-bel.doc
[3] https://nastaunik.eu/files/f/459_FEST2008-infoletter-bel.doc
[4] http://belngo.info