Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Навучальная праграма ў Германіі

Навучальная праграма ў Германіі

24.06.2008

Абвешчаны прыём заявак на навучальную праграму «Даследванні Усходняй Еўропы» у Мюнхене і Рэгенсбургу. Для студэнтаў з усходняй Еўропы ёсць магчымасць атрымання стыпэндыі. Праграма распачынаецца ў зімовым паўгоддзі.

Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай. Для ўдасканалення сваіх ведаў нямецкай мовы можна ўдзельнічаць у добраахвотным курсе, рэгістрацыя на які працягваецца да канца жніўня.

Апошні тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2008 г.

Дадатковая інфармацыя і пералік патрэбных дакументаў на ўдзел ў праграме глядзіце на сайце: www.osteuropastudien.lmu.de [1]

Паводле adukacyja.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11109

Спасылкі
[1] http://www.osteuropastudien.lmu.de
[2] http://adukacyja.info