Праграма “Лідэрства 2008–2009”
Абвяшчаецца набор удзельнікаў у праграме “Лідэрства 2008–2009”, накіраванай на развіццё лідэрскіх якасцей, арганізатарскіх здольнасцей і трэніроўку метадаў пабудовы партнёрскіх сетак.
Праграмай «Лідэрства» прадугледжваецца адбор кандыдатаў сярод тых, хто імкнецца да стварэння дынамічнага і ўстойлівага грамадзянскага грамадства. Яны будуць уяўляць як ужо дзейсныя, так і новыя арганізацыі, што займаюцца сацыяльнай, эканамічнай, культурнай, прыродаахоўнай, адукацыйнай і іншай дзейнасцю.
На конкурснай аснове будуць адабраныя ўдзельнікі праграмы, здольныя генераваць новыя ідэі, усведамляючыя перавагі супрацоўніцтва з арганізацыямі, што маюць падобныя інтарэсы. Ім будзе прадстаўленая падтрымка ў пабудове ўстойлівай інфраструктуры грамадзянскага грамадства. Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
пра праграму можна даведацца тут [1], а спампаваць заяўку – тут [2]. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 жніўня 2008 г.
Паводле by.democraticbelarus.eu [3]