Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > 12 ліпеня пачаўся прыём заяваў у ВНУ

12 ліпеня пачаўся прыём заяваў у ВНУ

12.07.2008

Сёння пачынаецца прыём дакументаў у асноўныя ВНУ Беларусі
Прыём дакументаў у асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі пачынаецца з сённяшняга дня. Да 23 ліпеня ўключна абітурыенты могуць падаць заявы ў 53 ВНУ. Як паведамляе Міністэрства адукацыі, з 12 ліпеня дакументы прымаюцца ў абітурыентаў, якія жадаюць паступаць на ўсе формы навучання. Сёлета ў 43 дзяржаўных ВНУ плануецца прыняць больш за 81 тысячу чалавек. Яшчэ каля 9 тысяч чалавек прымуць дзесяць прыватных вышэйшых навучальных установаў. >>> [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11122

Спасылкі
[1] http://naviny.by/rubrics/society/2008/07/12/ic_news_116_293599/