Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > ПРАГРАМА МАЛЫХ ПРАЕКТАЎ MATRA/KAР

ПРАГРАМА МАЛЫХ ПРАЕКТАЎ MATRA/KAР

29.07.2008

ПРАГРАМА МАЛЫХ ПРАЕКТАЎ MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Зьмест праекта і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай.
Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць:
• ініцыятывы па ўмацаванню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахове прыроды, грамадскага ўдзелу ў мясцовым самакіраванні і г.д.;
• ініцыятывы па ўмацаваньні няўрадавых арганізацыяў (НДА);
• ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, ўкараненьні наватарскіх ідэяў у адукацыі і мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленіню дэмакратыі.
Заяўкі на атрыманне грантаў Matra/KAР з Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце war-matra@minbuza.nl [1] ў Амбасаду Нідэрландаў у Варшаве.
Амбасада ўпаўнаважана прадстаўляць гранты максімум да 15,000 Euro. Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме.
Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00–468 Warsaw, Poland, http:// www.nlembassy.pl [2]. Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski (war-matra@minbuza.nl [1]). Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by [3]).


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11135

Спасылкі
[1] mailto:war-matra@minbuza.nl
[2] http://www.nlembassy.pl
[3] mailto:nlconsulate@mail.by