Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > КОНКУРС ГРАНТАЎ ФОНДА READER'S DIGEST

КОНКУРС ГРАНТАЎ ФОНДА READER'S DIGEST

29.07.2008

КОНКУРС ГРАНТАЎ ФОНДА READER'S DIGEST
Reader's Digest Foundation (ЗША) абвесціла пра намер ахвяраваць 1 мільён долараў ЗША недзяржаўным арганізацыям у межах сваёй новай ініцыятывы “Make it Matter” («Надай гэтаму важнасць»). Выдача грантаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці са значнасцю і важнасцю дасягненняў асобаў, якія дасягаюць поспеху дзеля карысці сваіх супольнасцяў. Кожны месяц фундацыя будзе адбіраць адну гісторыю пра дасягненні аднаго чалавека і будзе ахвяраваць 100 000 долараў ЗША грамадскай арганізацыі гэтага чалавека. Часопіс жа Reader's Digest пасля прысвеціць гэтаму чалавеку асобную калонку.
Прапановы і вылучэнні на разгляд фундацыі прымаюцца напрацягу 2008 года. Удзельнічаць могуць прадстаўнікі з усіх краінаў свету, уключна Беларусі. шая інфрамацыя і форма заяўкі размешчана на сайце: http://www.rd.com/jsp/rdcom/makeItMatterLanding.jsp [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11136

Спасылкі
[1] http://www.rd.com/jsp/rdcom/makeItMatterLanding.jsp