Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Адукацыйная праграма ў Кракаве

Адукацыйная праграма ў Кракаве

06.08.2008

Польская арганізацыя «Агенцыя міжнародных ініцыятываў" запрашае прыняць удзел у штогадовай адукацыйнай праграме «Лідэры для дэмакратыі" і «Гендэрныя праблемы постсавецкай прасторы» (толькі для жанчын), якая адбудзецца ў Кракаве (Польшча).


Разглядаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў НДА, партыяў, моладзі, якая падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасьці. Узрост удзельнікаў ад 18 да 35 год.


Стажыроўка пройдзе ў чатыры этапы:
з 17 па 26 верасня 2008 г.,
з 15 па 24 кастрычніка 2008 г. (толькі жаночы пол),
з 12 па 21 лістапада 2008 г.,
з 3 па 12 снежня 2008 г. (толькі жаночы пол).



Можна абраць зручны для стажыроўкі час удзелу і паведаміць аб гэтым у анкеце. Аформіць заяўку можна толькі на адну з пералічаных вышэй стажыровак.


Арганізатары праграмы забяспечваюць:


- афармленне дакументаў для вырабу візы,


- страхавое забеспячэнне знаходжання ў Польшчы,


- аплату праезду ў абодва бакі (максімум – купэйны вагон цягніка, аўтобус),


- культурную праграму,


- харчаванне, пражыванне ўдзельнікаў.


Для ўдзелу ў стажыроўцы і афармлення запрашэння для візы неабходна запоўніць і даслаць анкету, якая знаходзіцца тут [1], на адрас biuro.program@gmail.com [2]. Усе кандыдаты, якія прайшлі адбор, атрымаюць паведамленне і дадатковую інфармацыю.


Тэрміны падачы анкетаў:


на верасень – да 15 жніўня 2008 году,
на кастрычнік – да 1 верасня 2008 году,
на лістапад – да 25 верасня 2008 году,
на снежань – да 1 лістапада 2008 году.

Паводле рассылкі belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11141

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/300_anketa-krakau-2008.doc
[2] https://nastaunik.eu/biuro.program%40gmail.com
[3] http://belngo.info