Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Набор у Беларускі Калегіюм

Набор у Беларускі Калегіюм

12.09.2008

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто стала альбо на час навучання пражывае ў Менску. Навучанне ў БК — бясплатнае. Запіс на сумоўе па 29 верасня 2008 году.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучасных ведаў і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Абавязковай умовай запрашэння на сумоўе (за выключэннем спецыялізацыі «Найноўшая гісторыя») з'яўляецца падача да пазначанай вышэй даты творчага заданьня (спэцыялізацыя «Журналістыка») і аднаго альбо некалькіх уласных тэкстаў (спецыялізацыі «Журналістыка», «Філасофія/літаратура»).

Таксама апліканты ўсіх спецыялізацыяў мусяць запоўніць уступную анкету, выкладзеную на сайце Беларускага Калегіюму [1], дзе можна азнаёміцца з праграмамі курсаў і выкладчыкамі. Пачатак заняткаў запланаваны на 6 кастрычніка 2008 года.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com [2].

Паводле рассылкі belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11176

Спасылкі
[1] http://bk.baj.by
[2] mailto:kalehium@gmail.com
[3] http://belngo.info