Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

20.09.2008

Упершыню ў Беларусі, у межах праекта “Акадэмія Першых” ладзіцца Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў Чалавека і Правоў Студэнтаў.

Гэта шматузроўневая адукацыйная праграма па навучанні:

* асновам Правоў Чалавека

* стратэгіям і тактыкам абароны грамадскіх інтарэсаў

* вядзенню грамадскіх кампаній і акцый салідарнасці

* абароне правоў студэнтаў

* стварэньню і развіццю студэнцкіх ініцыятываў

* новым тактыкам абароны правоў студэнтаў і моладзі.

Эксперты і трэнеры Школы – вядомыя праваабаронцы і эксперты ў галіне грамадзянскіх ініцыятываў, лідэры студэнцкіх рухаў і маладыя грамадзянскія актывісты.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы да 22 гадоў: грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, усе, каму цікавыя правы чалавека і іх абарона. Асабліва арганізатары разлічваюць на ўдзел у Школе кандыдатаў з Мінску.

Школа ладзіцца 18–19 кастрычніка пад Мінскам. Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.

Апошні тэрмін падачы анкеты [1] – да 30 верасня.Анкеты дасылайце на адрас studschool.int@gmail.com [2]

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся на эл.адрас
studschool.int@gmail.com [2]

Паводле wgcre.net [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11183

Спасылкі
[1] http://f-group.org/wp-content/uploads/ISSHR_2008_anketa.doc
[2] mailto:studschool.int@gmail.com
[3] http://wgcre.net/?p=111