Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Фотавыстава, прысвечаная Адаму Міцкевічу

Фотавыстава, прысвечаная Адаму Міцкевічу

23.09.2008

У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры ў Мiнску адкрылася фотавыстава «Сцежкамi Адама Мiцкевiча».

Яна прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага i польскага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя. Фотамайстры Беларусi, Польшчы i Лiтвы некалькi дзён вандравалi па мясцiнах, звязаных з iмем паэта.

Яны пабылi ў фальварку Завоссе, на возеры Свiцязь, у Валеўцы, Райцы, Варончы, наведалi Туганавiцкi парк, Наваградак, Шчорсы ды iншыя куточкi. Вынiкам гэтых вандровак i з’явiлася фотавыстава, якая будзе працаваць з 18 верасня па 18 кастрычнiка.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11186

Спасылкі
[1] http://www.euroradio.fm/by/613/news/23826/