Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Форум “Студэнты без межаў”

Форум “Студэнты без межаў”

07.10.2008

ІІІ міжнародны маладзёвы форум “Студэнты без межаў” пройдзе 14–16 лістапада 2008 г. на тэрыторыі базы адпачынку “Сонечна галявіна” (г. Сумы, Украіна). Мэты форуму: аб’яднанне студэнцкай моладзі краін Еўропы, напісанне супольных міжнародных праектаў сацыяльнага, навуковага, асветнага, экалагічнага і культурнага накірункаў, азнаямленне з асветнымі праграмамі краін-удзельніц і інш. Тэматыка секцый: студэнцкія і маладзёвыя СМІ, праблемы экалогіі і аховы навакольнага асяродку, праблемы гендэрнай роўнасці, Еўропа для моладзі.

Кантакты: Аляшчук Марыя, «Студентська республіка» – mashko_@mail.ru [1], тэл. (+38 066) 479–87–03, адрас: вул. СКД, б. 25А, оф. 17, г. Сумы, 40000, Украіна. Падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ [2] Прыём заявак – да 28 кастрычніка 2008 г.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11206

Спасылкі
[1] mailto:mashko_@mail.ru
[2] http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/