Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стыпендыі на даследчыя праекты

Стыпендыі на даследчыя праекты

15.10.2008

Беларускі Фонд Публічнай Палітыкі ў супрацоўніцтве з Беларускім
інстытутам Стратэгічных даследаванняў (www.belinstitute.eu [1]) абвяшчае
конкурс стыпендый на даследчыя праекты на 2008–2009 гг. Працягласць
праграмы складае 4–9 месяцаў.

Стыпендыятам прадастаўляецца магчымасць незалежнай працы (з
рэгулярнымі кансультацыямі з запрошанымі экспертамі) над даследчым
праектам, які будзе ўхвалены камісіяй.

Тэмы даследаванняў:

эканамічныя праблемы, сацыяльныя і палітычныя падзеі, міжнародныя
адносіны, значныя для Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія валодаюць
ведамі ў адпаведнай галіне, падцверджанымі справаздачай аналітычнай працы, акадэмічнага, адміністратыўнага досведу альбо досведу працы са СМІ, з'яўляюцца актывістамі грамадзянскай супольнасці. Прэтэндэнты мусяць падцвердзіць праесійныя здольнасці праз публікацыі,
рэалізаваную навукова-даследчую працу, і г.д.

Апошні тэрмін падачы заявак: 7 лістапада 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут [2]


Паводле рассылкі belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11219

Спасылкі
[1] http://www.belinstitute.eu
[2] https://nastaunik.eu/files/f/475_BISS_Fellowship_RUS_OUT.doc
[3] http://belngo.info