Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Фотаконкурс «Будзьма беларусамі!

Фотаконкурс «Будзьма беларусамі!

20.10.2008

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартуе 20 кастрычніка
Адкрытая грамадская кампанія “Будзьма!” [1]абвяшчае конкурс фотаздымкаў.
Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)
Усе працы павінны мець наступныя звесткі: імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны. 
Прымаюцца фотаздымкі памерам не больш за 1 мегабайт.
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук
Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый.
Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org [2],  а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі “Будзьма!”. У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты “Гран-пры” конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.
Адрас для дасылкі: razam@budzma.org [3]  Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77
Паводле www.budzma.org [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11224

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/www.budzma.org
[2] http://www.budzma.org
[3] mailto:razam@budzma.org