Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс ва усходнееўрапейскаую школу палітычных даследаванняў

Конкурс ва усходнееўрапейскаую школу палітычных даследаванняў

22.10.2008

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесій, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Украіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры– чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, узаемаадносін еўрапейскіх структур і краін СНД, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін.
У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, іншыя інтэрактыўныя формы зносін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Больш падрабязную інфармацыю аб Радзе Еўропы і Школах палітычных даследаванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы www.coe.int [1], у прыватнасці, па наступных адрасах:

http://www.coe.int/t/dc/files/themes/ecoles_politiques/ [2]

http://www.coe.int/T/R/Press/%5BPress_releases%5D/20060704_schools.asp#TopOfPage [3]

https://wcd.coe.int/ViewDoc.jsp?id=1150937&BackColorInternet=F5CA75&BackColorIntranet=F5CA75&BackColorLogged=A9BACE [4]

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет [5]. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме па адрасе easteuroschool@gmail.com [6] да 20 лістапада 2008 г.

Аплата ўдзелу ў праграме забяспечваецца арганізатарамі.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11226

Спасылкі
[1] http://www.coe.int
[2] http://www.coe.int/t/dc/files/themes/ecoles_politiques/
[3] http://www.coe.int/T/R/Press/%5BPress_releases%5D/20060704_schools.asp#TopOfPage
[4] https://wcd.coe.int/ViewDoc.jsp?id=1150937&BackColorInternet=F5CA75&BackColorIntranet=F5CA75&BackColorLogged=A9BACE
[5] https://nastaunik.eu/files/f/477_An_Bel_2008_2009.doc
[6] mailto:easteuroschool@gmail.com