Фільм «Галерэя Ады» атрымаў прыз
28.10.2008
Фільм «Галерэя Ады» адзначаны прызам Савета Еўропы
Спэцыяльны прыз Савета Еўропы за 2008 год за фільм «Галерэя Ады» атрымаў беларускі рэжысёр і педагог, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэя [1] Уладзімір Колас. Фільм паказвае жыццё беларускай вёскі Германавічы праз лёс яе жыхароў. Галоўная гераіня – былая настаўніца рускай мовы Ада Райчонак [2]., якая заснавала у сваёй весцы мастацкую галерэю і штогод ладзіць мастацкія пленэры для таленавітай моладзі.